Страницы автора на других языках и псевдонимы:
|
|
Міхал (Міхась) Ціханавіч Лынькоў (30 студзеня 1899, в. Зазыбы, цяпер Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 21 верасня1975, Мінск) — беларускі пісьменнік. Народны пісьменнік БССР (1962).
Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Скончыў Старасельскае народнае вучылішча, Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю (1917). Настаўнічаў у Ліпініцкай земскай школе (цяпер Буда-Кашалёўскі раён). У 1919—22 служыў у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне, у разгроме атрадаў С. Булак-Балаховіча. Настаўнічаў у вёсцы Свержань Рагачоўскага р-на. У 1925—28 гг. — адказны сакратар рэдакцыі, намеснік рэдактара, у 1928—30 гг. — рэдактар бабруйскай акруговай газеты «Камуніст». Быў арганізатарам і кіраўніком Бабруйскага філіяла «Маладняка», адным з кіраўнікоў БелАПП. Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1930—32 гг.), сакратаром аргкамітэта (1932—34 гг.), галоўным рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1933—41 гг.), старшынёй праўлення Саюза Пісьменнікаў БССР (1938—48 гг.). Удзельнік паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), рэдагаваў газету «Беларуская звязда» — орган палітупраўлення Беларускага фронту. У 1941—42 гг. — рэдактар франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» (выходзіла на Заходнім, Цэнтральным і Бранскім франтах). У 1943—46 гг. і 1949—52 гг. — дырэктар Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР. Абіраўся кандыдатам у сябры ЦВК БССР (1921—31 гг.), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1940—45 гг.). Як член дэлегацыі БССР неаднаразова ўдзельнічаў у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі ААН. Акадэмік АН БССР. Член Саюза Пісьменнікаў СССР (1934—75 гг.).
Название книги | Оценка | Cтатус | Дата добавления | Жанр | Стр./Год/Язык | Серия | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
0 (0) | 21.10.2016, 19:06 | 1477073164 | Современная проза, Современная проза | 110/2002/BE | Беларуская проза ХХ стагоддзя |