![]() |
|
Зінаіда Іосіфаўна Дудзюк (29 сакавіка 1950, вёска Слабодка, Браслаўскі раён) — беларуская паэтэса, празаік, драматург. Скончыла вячэрні факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Пісаць вершы пачала ў школьныя гады. Упершыню надрукавалася ў Бярозаўскай раённай газеце. З 1974 г. выступае ў абласным і рэспубліканскім друку. У 1983 г. выдавецтва «Мастацкая літаратура» выдала зборнік З. Дудзюк «Праводзіны птушак». Выступае таксама як драматург.