Литмир - Электронная Библиотека
Литмир - Электронная Библиотека > Хурсік Сымон Аляксеевіч

Хурсік Сымон Аляксеевіч

Страница автора на языке: Белорусский
Средняя оценка книг:
Пол: мужской
Дата рождения: 31 студзеня (13 лютага) 1902
Дата смерти: 31 сакавіка 1972
Мой статус автора:
Выбрать действие для автора  
Об авторе:


Сымон Аляксеевіч Хурсік (псеўданім: С. Багун; 31 студзеня (13 лютага1902вёска СнусцікПухавіцкі раёнМінская вобласць — 31 сакавіка 1972) — беларускі празаік і перакладчык.



Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Мінскага беларускага педагагічнага тэхнікума (1925) настаўнічаў у мястэчку Валынцы, у Полацку. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная Полаччына». У 1930 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.



Арыштаваны ДПУ БССР 19 ліпеня 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і асуджаны на 5 гадоў высылкі ў Іашкар-Алу. Працаваў настаўнікам у школах Марыйскай і Чувашскай АССР, Казахскай ССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на 4-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах, двойчы кантужаны. Пасля вайны зноў настаўнічаў. Другі раз быў арыштаваны 21 чэрвеня 1947 і высланы ў п. Айдабул Какчэтаўскай вобласці[1].



Рэабілітаваны 13.10.1958 г.



З 1964 г. жыў у Карагандзе.



Упершыню выступіў у друку з апавяданнем у 1924 (газета «Савецкая Беларусь»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Першы паўстанак» (1925), «Шляхамі навальніц» (1930) і аповесці «Чорны мост» (1929-1930, часопіс «Маладняк»).



Вершы С. Хурсіка друкаваліся ў газеце «Чырвоная Полаччына» (1926 - 27 гг.).



Пасля зняволення да пісьменніцкай працы не вярнуўся.

Название книгиНазвание книгиОценкаОценкаКол-во оценокCтатусДата добавленияAdd time stampЖанрСтр./Год/ЯзыкСтраницСерияГодЯзыкДобавил
Янка з Падлесся (на белорусском языке)0 (0) 0010.03.2009,
00:00
1236643200Русская классическая проза3/-/BE3BE
{"id":"20437","o":50}