Литмир - Электронная Библиотека
Литмир - Электронная Библиотека > Каршукоў Яўген Іванавіч

Каршукоў Яўген Іванавіч

Страница автора на языке: Белорусский
Средняя оценка книг:
Пол: мужской
Дата рождения: 1 студзеня 1932
Мой статус автора:
Выбрать действие для автора  
Об авторе:


Яўген Іванавіч Каршукоў (1 студзеня 1932вёска ДавыдавічыКалінкавіцкі раёнГомельская вобласць) — беларускі пісьменнікперакладчык.



Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1956 г. скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў адказным сакратаром акцябрскай раённай газеты «Чырвоны Кастрычнік» (1956—1958), загадчыкам аддзела веткаўскай раённай газеты «Пад ленінскім сцягам» (1958—1959), рэдактарам шматтыражнай газеты панчошна-трыкатажнай фабрыкі «8 Сакавіка» ў Гомелі (1959), старшым рэдактарам на Гомельскай студыі тэлебачання (1959—1971). З 1971 г. — загадчык аддзела літаратуры газеты «Літаратура і мастацтва», з 1975 г. — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Вожык», з 1978 г. працаваў у апараце СП БССР. У 1980—1989 гг. — галоўны рэдактар выдавецтва «Юнацтва». З 1989 г. — кансультант СП БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1964 г.



Першыя апавяданні і гумарэскі надрукаваў у 1955 г. Аўтар кніг прозы «У дарогу» (1963), «Не без таго…» (1967), «Сустрэча» (1969), «Бывай, кампанія!» (1977), «Перад новым годам» (1980), «Пісьмо жонцы» (1982), «І надыходзіць дзень» (1982). Выйшлі кнігі для дзяцей «Змоўшчыкі» (1975) і «Пасланне нашчадкам» (1987).



Пераклаў са славацкай мовы зборнікі апавяданняў «Апошні вераснёвы дзень» (1982), «Разбуджаны голас» (1988), раман Р. Морыц «Выбух» (1984). Перакладае таксама з рускайукраінскай і польскай моў.

Название книгиНазвание книгиОценкаОценкаКол-во оценокCтатусДата добавленияAdd time stampЖанрСтр./Год/ЯзыкСтраницСерияГодЯзыкДобавил
Ноччу (на белорусском языке)0 (0) 0012.03.2009,
00:00
1236816000Русская классическая проза1/-/BE1BE
{"id":"20304","o":50}