Страницы автора на других языках и псевдонимы:
|
|
Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч (нар. 13 верасня 1958, в. Лупачы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.) — беларускі археолаг, гісторык-медыевіст. Доктар гістарычных навук.
Скончыў гістфак БДУ (1981), аспірантуру Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве (1984), дактарантуру БДУ (1999).
З 1985 супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі, з 1987 працаваў у сістэме рэстаўрацыі, начальнік сектара археалагічных даследаванняў Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута, з 1990 вядучы археолаг архітэктурна-рэстаўрацыйнага кааператыва пры Міністэрстве культуры БССР. Затым быў першым прарэктарам ГрДУ (1994—95). Праходзіў навуковую стажыроўку ў Ягелонскім універсітэце (Кракаў, 1996—97). Прафесар Жэшаўскага філіяла Люблінскага ўніверсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай (з 1999).
Старшыня выканкама Рады Беларускага гістарычнага таварыства. Галоўны рэдактар навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса «Гістарычны альманах».
Название книги | Оценка | Cтатус | Дата добавления | Жанр | Стр./Год/Язык | Серия | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
0 (0) | 12.03.2009, 00:00 | 1236816000 | История | 21/1993/BE |