|
Лукаш Калюга, сапр.: Канстанцін Пятровіч Вашына (1909, в. Скварцы Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі раён, Мінская вобласць — 5 кастрычніка 1937, Чалябінская вобласць, НКУС; Псеўданімы: Кастусь Палявецкі;) — беларускі празаік, перакладчык.
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Яшчэ ў школе захапляўся вельмі пашыранай у 1920-я г. краязнаўчай працай, запісваў народныя песні і іншыя фальклорныя творы сваёй мясцовасці, асабліва — словы і звароты народнае мовы. Сабраныя матэрыялы адсылаў у Мінск у Інбелкульт, дзе яны атрымалі высокую ацэнку, як лепшыя з прысланых. У 1925 скончыў сямігодку. У 1926 паступіў у Магілёўскі педтэхнікум, але вучыцца не стаў, вярнуўся дадому. З 1928 — студэнт мінскага Белпедтэхнікума. Адначасова з вучобай рэдагаваў і перакладаў розныя тэксты для Белдзяржвыдавецтва, шмат пісаў. З мая 1929 — член літаратурнага аб'яднання «Узвышша». У 1931 выключаны з тэхнікума як «узвышанскі лазутчык і пачынаючы нацдэм». Са студзеня і да сярэдзіны 1932 працаваў сакратаром часопіса «Книга массам», які выдаваўся пры Белдзяржвыдавецтве, потым стыль-рэдактарам у Навукова-даследчым інстытуце прамысловасці ВСНГ (да канца 1932), на Беларускім радыё.
Арыштаваны ДПУ БССР 24.2.1933 у Мінску па адрасе: вул. Берасцянская, д. 4, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 4.11.1933 як «член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі» да 5 гадоў ППК (заменена ссылкай на 5 гадоў). Этапаваны на Урал, адбываў ссылку ў Ірбіце (цяпер Краснаярскі край). Зноў арыштаваны 6.11.1935, паўторна асуджаны 22.2.1936 да 5 гадоў пазбаўлення волі. Расстраляны паводле прысуда Чалябінскага суда. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 24.8.1956. Асабовая справа Л. Калюгі № 14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Название книги | Оценка | Cтатус | Дата добавления | Жанр | Стр./Год/Язык | Серия | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
0 (0) | 24.02.2017, 10:11 | 1487931071 | Классическая проза, Классическая проза | 18/-/BE | ||||
0 (0) | 10.03.2009, 00:00 | 1236643200 | Русская классическая проза | 2/-/RU |